Галоўная  
06 September 2010 16 13 39
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
На беларускай мове навучаецца толькі кожны пяты Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле nn.by   
17 August 2007 18 41 07
На беларускай мове ў Беларусі навучаюцца 21,5% школьнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) Алесь Лозка. Паводле яго слоў, колькасць беларускамоўных школ і класаў змяншаецца. Напрыклад, калі у 1993/1994 навучальным годзе на беларускай мове навучаліся 76% першакласнікаў, то у мінулым — толькі 18,6%. Адпаведныя паказчыкі па Мінскай вобласці — 92,6% і 31,9%, па Мінску — 58,6% і 2,2%. «Штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй рэспубліцы, асабліва падае іх колькасць у вёсцы», — зазначыў А.Лозка. Вёска, паводле яго слоў, пачынае русіфікавацца, бо закрываюцца малакамплектныя беларускамоўныя школы і дзяцей пераводзяць ў больш буйныя, навучанне ў якіх вядзецца на рускай мове.

На сягодняшні момант найгоршая сітуацыя з беларускамоўнымі школамі і класамі — ва ўсходніх Магілеўскай і Гомельскай абласцях, найлепшая — у Мінскай вобласці, паведаміў А.Лозка. Пры гэтым у самім Мінску працуе толькі чатыры беларускамоўныя школы, колькасць беларускамоўных класаў змяншаецца. Па словах старшыні ТБШ, канкрэтныя лічбы на наступны навучальны год назваць пакуль немагчыма, яны будуць вядомыя пазней, але А.Лозка лічыць, у Мінску такіх класаў будзе яшчэ менш, чым ў мінулым годзе.

Старшыня ТБШ назваў і аптымістычныя паказчыкі. Так, зазначыў ён, у апошнія гады адбываецца так званы «неафіцыйны рэферэндум»: усё большая колькасць абітурыентаў жадае здаваць тэсты па беларускай мове. У гэтым годзе іх было 87 тыс., пры тым, што толькі 20 тыс. заканчвалі школы з беларускай мовай навучання. У 2006 годзе тэсты па беларускай мове абралі 75 тыс. абітурыентаў ВНУ, а школы з беларускай мовай навучання закончылі больш за 20 тыс. чалавек.

Каментары (0) - Дадаць

 
< Папяр.   Наст. >
Каментары


Старонка 1 з 0 ( 0 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Мы ня можам чакаць, што ад дэспатызму да свабоды нас перанясуць на пярыне.”
-Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 5
Надвор'е
06 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 10..12°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 83..85%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
07 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 7..9°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 2..4 м/с
Адн. вільг.: 89..91%
Камфорт: 6..8°C
ясно без осадков
07 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 10..12°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 9..11°C
малооблачно без осадков
07 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 17..19°C
Атм. ціск.: 750..752мм.р.с.
Вецер: с-в 2..4 м/с
Адн. вільг.: 47..49%
Камфорт: 17..19°C
малооблачно без осадков