Галоўная  
09 September 2010 17 44 14
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
За Дзядамі ідзе моладзь Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле Kryvich   
01 December 2007 10 53 59

Дзяды ідуць па Беларусі. Шмат у якіх гарадах нашай Бацькаўшчыны адбыліся мітынгі, акцыі з гэтай нагоды. Была ўшанавана памяць продкаў. Таксама гэты год лічыцца Годам Памяці, бо 70 год назад у канцы кастрычніка быў пік масавых растрэлаў НКУСаўцамі беларускіх нацыянальных дзеячаў.

28 кастрычніка ў Менску прайшло шэсьце й мітынг у Курапатах з нагоды Дня памяці продкаў. У жалобных урачыстасьцях, арганізаваных Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыяй БНФ, узялі ўдзел ад паўтары да дзьвюх тысячаў чалавек. Больш за тры з паловай гадзіны каля дзесяці кілямэтраў менскімі вуліцамі прайшлі ўдзельнікі жалобнага шэсьця на Курапаты. Пераважная большасьць удзельнікаў сёлетняй акцыі былі маладыя людзі. Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка кажа, што гэта ўжо тэндэнцыя: “Гэта сьведчыць, што моладзь прыходзіць да нацыянальнай ідэі, што моладзь успрымае сэрцам жывое і пэрспэктыўнае, а гэта – беларуская нацыянальная ідэя”.


Лёзунгі сёлетніх Дзядоў – “Памятаем пра ахвяры расейскага тэрору”, “1937-2007”, “Камунізм пад трыбунал”, “Ніякага саюзу з імпэрскай Расеяй”, “Свабоду Дашкевічу”, “Свабоду Казуліну”.


Па завяршэньні мітынгу было ўсталявана 16 новых крыжоў. Як і большасьць курапацкіх крыжоў іх вырабіў жодзінскі цясьляр Анатоль Рыбкавец. Трэба адзначыць, што ад 1988 году ўсталявана каля паўтысячы крыжоў ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1937-41 гадах карнікі НКВД расстралялі паводле розных падлікаў ад 40 да 250 тысячаў чалавек.


Таксама 28 кастрычніка на Вялейшчыне адбылася акцыя па ўшанаваньні памяці ахвяр палітычных рэпрэсый. Пад час акцыі, у лясным масіве ля вёскі Касута, былі ўсталяваны пяцімэтровыя крыжы. Гэткія ж самыя крыжы стаялі тут з 1991г. па 2005г., але спарахнелі. Улады паказалі сваю няздольнасьць аднавіць гэты мэмарыял, таму ініцыятыву прыйшлося перахопліваць грамадзкасьці. Крыж быў усталяваны ўласнымі сіламі грамадзкіх актывістаў.


У акцыі прынялі ўдзел блізу 35 чалавек, у тым ліку й грамадзкія актывісты ўсяго Віленскага краю: Смургоняў, Мядзелу ды Маладэчна. Ля крыжоў адслужыў службу сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Леанід Акаловіч. Сябра партыі БНФ Зьміцер Абразцоў распавёў гісторыю трагедыі, а таксама пра тое, як гэтыя крыжы былі ўсталяваныя тут упершыню ў 1991 годзе. Па старажытнаму крыўскаму звычаю ушанавалі Дзядоў і дударным сьпевам.


Паралельна гэтай акцыі, на Лясных могілках, дзе перапахаваныя парэшткі расстраляных у Вялейскай турме, правёў службу за памерлых грэка-каталіцкі (уніяцкі) сьвятар. Пасьля малой паніхіды каля памятнага знаку былі запалены зьнічы й ускладзены кветкі.


А 4 лістапада грамадзкасць Вялейкі наведала магілу паўстанцаў 1863 года ў в. Куранец, магілу паўстанцаў Козела-Паклеўскага ў в. Уладыкі, і месца дзе загінуў вялейскі ўніяцкі святар, скаўт Юрась Баслык. На гэтых месцах былі запаленыя сьвечкі і ўскладзены бел-чырвона-белыя кветкі.


29-га жа кастрычніка быў адзначаны Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсый. Так, у тым жа мэмарыяльным комплексе Курапаты адбыўся мітынг-рэквіем. Па-словах кандыдата гістарычных навук Ігара Кузьняцова, менавіта ў ноч з 29 на 30 кастрычніка1937 г. у падвалах менскай турмы замучаны й растраляны відныя дзеячы культуры, асьветы й дзяржаўнага апарата. Агулам – каля 100 чалавек. А ўсяго за гады бальшавіцкага ліхалецьця рэпрэсавана больш за 1,5 мільёна лепшых нашых суайчыньнікаў.


“Гэта страшэнныя старонкі нашай гісторыі, якія мы павінны ведаць і якія мы павінны асэнсаваць. Пакаленьне, якое ня будзе ведаць сваю сапраўдную гісторыю, ня будзе памятаць, што было зь іх продкамі ў 1937-ым, ня будзе адчуваць адказнасьць за тое, што было. Зараз пра гэты пэрыяд пішуць і гавораць усё менш. Тэма рэпрэсіяў стала быццам бы “нямодная”. Але ж шмат хто ўжо ня ведае праўду пра тое, што было ў 1937 г. Адныя ня ведаюць па пасадзе, другія – па чыньніку адсутнасьці крыніцаў інфармацыі, трэція проста ня хочуць пра гэта нават чуць. Але народ, які ня ведае, не памятае сваёй гісторыі, ня можа пабудаваць нармальную, цылівілізаваную дзяржаву, ня можа адрадзідзіць нацыянальную ідэю”, - сказаў І. Кузьняцоў.

Уладзімер КРАЛЬ
(пры выкарыстаньні матар’ялаў
з svaboda.org, vialejka.org) 

Каментары (0) - Дадаць

 
Наст. >
Каментары


Старонка 1 з 0 ( 0 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Свабода — галоўная маральная і фізычная каштоўнасьць, якая дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэньня.”
-Васіль Быкаў
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 3
Надвор'е
09 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 9..11°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 78..80%
Камфорт: 8..10°C
ясно без осадков
10 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 8..10°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 86..88%
Камфорт: 7..9°C
ясно без осадков
10 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 4..6 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
10 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 16..18°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 52..54%
Камфорт: 16..18°C
облачно без осадков